ЗІМА
Снежань
Снежань зіму пачынае, а год сканчае.
Снежань зямлю грудзіць, хаты студзіць.
Студзень
Студзень – году пачатак, зіме палавіна.
Студзень хаты студзіць – рана гаспадара будзіць.
Студзень пагодны – будзе год плодны.
Люты
Прыйдзе люты – спытае, як абуты.
Віхры ды мяцелі ў лютым наляцелі.
ВЯСНА
СакавікСакавік часам снегам сее, а часам сонцам грэе.
Сакавік дрэвам сок пускае.
КрасавікКрасавіцкі ручай зямлю будзіць. Сонейка з красавіцкай горкі ў лецейка коціцца.
Травень \ майМай лясы прыбірае — лета ў госці запрашае.
Травень зялёнай травой славен.
Май зямлю грэе, а сіверам вее.
Май – валам дай, а сам на печ ўцякай.
Май – жывёлу ў поле пхай.
Майская трава галоднага корміць.
Май – і пад кустом рай.
Травень — усяго года рай.
Травень — салаўінае лета.
У травень на траве сядзець, траву піць, травой лячыцца (так казалі, бо трава і кветкі ў гэтым месяцы асабліва гаючыя і магутныя, яны здольныя лячыць сваімі сокамі самыя цяжкія хваробы).
Май зямлю грэе, а сіверам вее.
Мокра ў маі – будуць пышныя караваі.
У травень будзе мужык управен.
ЛЕТО
ЧэрвеньЧэрвень не гуляе – ураджай люляе.
Чэрвень сухі – плюнь на баравікі.
ЛіпеньЛіпень пякучы, але даручы.
Ліпень косіць і жне, доўга спаць не дае.
ЖнівеньКожная хата ў жніўні багата.
Што ў полі ўродзіць, жнівень знаходзіць.
ВОСЕНЬ
ВерасеньЯк настаў верасень, дык туман кожны дзень.
У верасні ліст на дрэве не трымаецца.
Кастрычнік ходзіць па краю ды гоніць птушак з гаю.
Кастрычнік зямлю беліць, а лес залоціць.
У лістападзе кладзі капусту ў кадзі.
У лістападзе гола ў садзе.