- Да Міжнароднага дня роднай мовы
- ДЗЕНЬ ЗНОСІН ПА-БЕЛАРУСКУ
- Падрыхтоўка да ЦЭ
- Размаўляй са мной па-беларуску (слоўнік)
- Краіна літаратуры
- Загадкавы свет беларусаў
- Каляндар міжнародных свят і знамянальных дат
- У дапамогу навучэнцам
- Арганізацыя адукацыйнага працэсу
ПАДРЫХТОЎКА ДА ЦЭ
1. Задацца мэтай
У першую чаргу, трэба дакладна вырашыць, чаго вам больш хочацца: паступіць у ВНУ або прайсці яшчэ адзін узровень камп’ютарнай гульні. Каб атрымаць максімум балаў, трэба прыкласці і максімум намаганняў ды ўсвядоміць, што ніхто не зробіць гэтага за вас. У заданнях няма нічога звышнатуральнага і непад’ёмнага, але толькі не для гультаёў.
2. Скласці штодзённы план і прытрымлівацца яго
У эфектыўнай падрыхтоўцы і рацыянальнай арганізацыі часу мне вельмі дапамагло складанне плана свайго навучання. Некалькі заданняў у дзень па кожным з трох прадметаў — не такая ўжо і складаная праца. Асабліва ў параўнанні з бяссоннымі начамі і спробамі ахапіць усё і адразу за некалькі тыдняў да ЦТ. Ад гэтага нават задавальненне атрымліваеш, калі закрэсліваеш чарговую выкананую справу ў сваім спісе.
3. Вучыць услых
Чытаем і прамаўляем усё услых. Такім чынам працуе не толькі зрокавая, але і гукавая памяць, дзякуючы чаму ўсё лепш і хутчэй запамінаецца.
4. Больш практыкі
Не забываем пра важнасць практыкі. Штодня рашаем заданні з тэстаў мінулых гадоў. Якімі б глыбокімі ведамі вы ні валодалі, іх яшчэ трэба ўмець прымяняць, а таксама трэба мець уяўленні пра структуру тэста. Я таксама параіла б набыць зборнік і пачаць яго рашаць па варыянце ў дзень за 10 дзён да ЦТ. Так сапраўдны экзамен стане для вас проста чарговым тэстам.
5. Галоўнае — увага да дробязяў
Калі вы хочаце набраць 100 балаў, то заўважаем і вучым усе без выключэння дробязі. Таму што калі вы не звернеце ўвагу на нейкае пытанне, правіла ці слова, то за вас гэта зробяць складальнікі заданняў.
6. Выконваць работу над памылкамі
Яны — вашы слабыя месцы. Яны патрабуюць асаблівай увагі. Дапусцілі памылку ў тэксце — выпісалі, знайшлі на яе правіла, вывучылі яго і яшчэ некалькі разоў выканалі падобныя заданні.
7. Памятаць пра астатнія прадметы і школьныя іспыты
Не забывайцеся пра тое, што чвэрць вашых балаў пры паступленні забяспечвае атэстат. Пажадана падумаць пра гэта ў пачатку года і імкнуцца зарабляць добрыя балы з першай чвэрці, таму што ў апошняй вам ужо будзе не да гэтага.
8. Выкарыстоўваць кожную вольную хвілінку
Калі ў вас мала вольнага часу і вы баіцеся не паспець нешта выканаць, насіце заданні заўсёды з сабой: на ўрокі, рэпетыцыі, бярыце ў паездкі. Выдалася вольная хвілінка? Рашайце тэсты, а ўжо дома разбірайце памылкі. Такім чынам вы сэканоміце шмат часу і зможаце ўвечары даўжэй прагуляцца.
9. Не перагружаць сябе
Не варта сябе нагружаць да знясілення. Змена дзейнасці і абстаноўкі толькі дапаможа вам з новымі сіламі ўзяцца за вучобу. Не забывайцеся выходзіць на вуліцу, кантактаваць з сябрамі, чытаць кнігі. Проста займайцеся ў меру магчымасцяў, таму што дзён у навучальным годзе дастаткова.
10. Не забывацца пра метад выключэння
Максімум засяроджанасці і ніякіх старонніх думак у самой аўдыторыі. А для таго, каб лішні раз не памыліцца, можна на чарнавіку спачатку закрэсліваць дакладна няправільныя адказы, звужаючы круг, ну а затым абводзіць правільны.
Спасылкі на анлайн-тэсты
• http://testy.by/quiz/index
• http://цт-тесты.бел/ct-onlain/
• http://testirovanie.org/testy/index.php?test=6
АСНОЎНАЯ:
- Беларуская мова: Тэорыя. Тэсты: Для школьнікаў і абітурыентаў/ Э.Д.Блінава, Н.В.Гаўрош, М.Ц.Кавалёва і інш.― Мн.: Выш. шк., 2004.
- Гаўрош Н.В., Азарка В.У., Васілеўская А.С. Беларуская мова: тэсты: для школьнікаў і абітурыентаў. ― Мн.: Выш. шк., 2005.
- Цыбульская С. İ. Беларуская мова: İнтэнсіўны курс падрыхтоўкі да тэсціравання і экзамену. ― Мн.: ТэтраСістэмс, 2004.
- Цыбульская С. İ. Беларуская мова: Вучэбна-трэніровачныя тэсты для падрыхтоўкі да тэсціравання і экзамену.― 2-е выд., дапрац., выпраўл.― Мн., 2005. (Тэсціраванне на 100 балаў)
- Малажай Г.М. Беларуская мова: Дапаможнік для падрыхтоўкі да абавязковага цэнтралізаванага тэсціравання.― Мн.: Аверсэв, 2004.
- Малажай Г.М. Цэнтралізаванае тэсціраванне: Беларуская мова: Тэсты з адказамі.― Мн.: Аверсэв, 2005.
- Малажай Г.М., Л. İ. Яўдошына. Беларуская мова: Экзаменацыйныя тэсты з узорамі выканання для падрыхтоўкі да цэнтралізаванага тэсціравання.― Мн.: Аверсэв, 2005.
- Сіўковіч В. М. Беларуская мова: Практыкум для старшакласнікаў і абітурыентаў.― Мн.: УніверсалПрэс, 2005. (Практыкаванні, тэматычныя тэсты, тэставыя комплексы)
- Беларуская мова: дапамож. для падрыхт. да цэнтраліз. тэставання / РİКВ Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь; пад рэд. В.М. Лапанік, Н. В. Самедавай.― Мн.: РİКВ; Мазыр: ТАА ВД ”Белы Вецер”, 2005.
- Цэнтралізаванае тэсціраванне. Беларуская мова: Зб. тэстаў / РİКВ Мін-ва адукацыі Рэсп. Беларусь.― Мн.: ПУП ”Изд-во Юнипресс”, 2005.
- Цэнтралізаванае тэсціраванне. Беларуская мова: зборнік тэстаў / РİКВ Мін-ва адукацыі Рэспублікі Беларусь.― Мн.: Аверсэв, 2006.
- Цэнтралізаванае тэсціраванне. Беларуская мова: зборнік тэстаў / РİКВ Мін-ва адукацыі Рэспублікі Беларусь.― Мн.: Аверсэв, 2007.
- Беларуская мова: падруч. для 10-11 кл. агульнаадукац. шк. з рус. мовай навучання / В.İ.Несцяровіч, Л.С.Васюковіч, Г.А.Арцямёнак, Л.İ.Злобін, Я.Н.Марозава.― Мн.: Нар. асвета, 1999.
- Беларуская мова: падручнік для 11 кл. агульнаадукац. шк. (базавы і павышаны ўзроўні) / В.Я.Ляшук, В.Э.Зіманскі, Л.С.Васюковіч, Я.Н.Марозава.― Мн.: НİА, 200_.
- Беларуская мова: падручнік для 12 кл. агульнаадукац. шк. (базавы і павышаны ўзроўні) / Л.С.Васюковіч, Н.П.Даўбешка, Л.І.Злобін, İ.В.Бондал, Я.Н.Марозава.― Мн.: НİА, 200_.
ДАДАТКОВАЯ:
- Бурак Л. İ. Пунктуацыя беларускай мовы.— Мн., 1982.
- Камароўскі Я.М. Сучасная беларуская арфаграфія.— Мн., 1985.
- Лепешаў İ.Я. і інш. Практыкум па беларускай мове: Вучэб. дапам. для студэнтаў філал. спец./ İ.Я.Лепешаў, Г.М.Малажай, К.М.Панюціч.—Мн., 2001.
- Цыбульская С.İ., Копач А.М. Рыхтуемся да пераказу па беларускай мове. Дапаможнік для паступаючых у вышэйшыя навучальныя ўстановы.— Мн., 2002.
- Гіруцкая Л.А. Беларуская мова: Дапаможнік для падрыхтоўкі / Тэсты цэнтралізаванага тэсціравання. Адзіны экзамен. — Мн., 2004.
- Гіруцкая Л. А. Практыкум па белар. мове: падрыхтоўка да тэсціравання і экзамену.― Мн.: ТетраСистемс, 2005. (Практыкаванні, тэматычныя тэсты, тэставыя комплексы)
- Тэсты: Беларуская мова: Матэрыялы для падрыхтоўкі да цэнтраліз. тэсціравання / УА ”РİКВ ”.― Мазыр: ТАА ВД ”Белы Вецер”, 2003.
- Тэсты: Беларуская мова: Варыянты і адказы цэнтраліз. тэсціравання: Дапаможнік для падрыхтоўкі да цэнтраліз. тэсціравання, выпускн. і ўступн. экз. / УА ”РİКВ ”.― Мн.: ТАА ”Асар”, 2005.
- Красней В.П., Роўда İ.С., Шкраба İ.Р. Здаём экзамен па беларускай мове: Экзаменацыйныя і даведачныя матэрыялы.— Мн., 2001.
- Бадзевіч З.İ., Белакурская Ж.Я., Якуба С.М. Беларуская мова: Экзаменацыйныя тэсты. — Мн., 2003.
- Бадзевіч З.İ., Белакурская Ж.Я., Якуба С.М. Беларуская мова: Дапам. для падрыхт. да экзаменаў і цэнтраліз. тэсціравання. ― Мн.: ТАА ”Юніпрэс”, 2004.
- Кулеш Г. İ., Шкраба İ. Р. Беларуская мова: Тэставыя заданні. Адказы да тэставых заданняў. Давед. матэрыял: Дапам. для падрыхт. да выніковай атэстацыі.― Мн.: ТАА ”Асар”, 2004.
- Хмялеўская А.У. Тэсты па беларускай мове за курс сярэдняй школы: Дапам. для абітурыентаў і вучняў агульнаадукац. шк. ― Мн., 2003.
- Смольская Т.М. Беларуская мова ў экзаменацыйных тэстах. — Мн., 2003.
СЛОЎНİКİ:
- Лобан М.П., Суднік М.Р. Арфаграфічны слоўнік / Для сярэдняй школы.— Мн., Нар. асвета, 1990.
- Слоўнік беларускай мовы / Пад рэд. М.В. Бірылы.— Мн.: БелСЭ, 1987.
- Русско – белорусский словарь. В 3-х т. /АН Беларуси, Ин-т языкознания им. Я. Коласа; 4-е изд, испр. и доп.— Мн.: БелЭн, 1993.
Арфаграфічныя хвілінкі .docx (23.2 КБ)
Беларуская мова. А.К.Гачко., С.В.Асабіна. Арфаэпія. Графіка. Арфаграфія. Лексікалогія. Лексікаграфія. Фразеалогія. http://ebooks.grsu.by/gachko_asabina_bel/zmest.htm
РАЗМАЎЛЯЙ СА МНОЙ ПА-БЕЛАРУСКУ (СЛОЎНІК)
ФРАЗЕАЛАГІЗМЫ З МЕТЭАРАЛАГІЧНЫМ КАМПАНЕНТАМ
ВЕЦЕР
Адкуль (куды) вецер дзьме. Ведаць на каго або на што трэба арыентавацца ва ўчынках.
Вецер гуляе (свішча) у кішэнях. У каго-небудзь няма грошай.
Вецер нясе. Ужываецца ў пытальным склоне – куды хто-небудзь ідзе.
Вецер у спіну. 1. Пажаданне шчаслівай дарогі; 2. Пажаданне пазбавіцца ад каго-небудзь.
Вятры яго (іх, яе, цябе) ведаюць. Невядома.
Кідаць на вецер. Дарэмна траціць, няшчадна расходаваць.
Куды вецер дзьме. Няма цвёрдых перакананняў, прынцыпаў.
Лаві вецер у полі. Немагчымасць вярнуцца назад, знайсці каго-небудзь.
На вецер. Рабіць што-небудзь дарэмна, упустую, безвынікова.
На сямі вятрах. 1. Адзінока; 2. На адкрытай, нічым не заслоненай мясцовасці; 3. Па нічым не заслоненай прасторы.
Які вецер загнаў (занёс). Як, пры якіх абставінах аказаўся хто-небудзь дзе-небудзь.
Як у полі вецер. Легкадумны, пусты, ветраны.
ДОЖДЖ
Дождж за карак (за шыю) не лье. Няма прычын спяшацца.
Залаты дождж. Вялікія сумы, прыбытак.
Пасля дожджыку ў чацвер. Невядома калі, ніколі.
Як грыбы пасля дажджу. Вельмі хутка, у вялікай колькасці.
ТУМАН
Напускаць туману. Уносіць няпэўнасць у якую-небудзь справу, заблытваць каго-небудзь.
Туманіць вочы. Знарок уводзіць у зман.
Туманіць галаву. Уводзіць у зман, падманваць каго-небудзь.
Як у тумане. 1. Не зусім выразна, цьмяна; 2. Ужываецца пры дзейніку са значэннем асобы: у стане глыбокай задуменнасці.
СНЕГ
Снегу леташняга не дапросішся. Хто-небудзь страшэнна скупы.
Як снег на галаву. Зусім нечакана, раптоўны ход, візіт, навіна.
РАСА
Макавай расінкі ў роце не было. Хто-небудзь нічога не еў.
Раса вочы выядае. Хто-небудзь нешчаслівы, жыве ў горы, нядолі.
МАРОЗ
Мароз па скуры (спіне, целе) прабягае (ходзіць, дзярэ, прабег, хадзіў, прайшоў). У каго-небудзь узнікае непрыемнае адчуванне ад раптоўнага страху, хвалявання.
ГРОМ
Як гром з яснага неба. 1. Пра нечаканае здарэнне, навіну, бяду. 2. Зусім нечакана паявіцца.
ПАГОДА, НАДВОР’Е
За добрае надвор’е. Пакуль не позна, пакуль спрыяюць абставіны, умовы.
За пагодай (выбірацца). Пакуль спрыяюць абставінны.
Ні пры якой пагодзе. Ніколі і ні пры якіх умовах, абставінах не рабіць чаго-небудзь.
Рабіць пагоду. Мець рашаючае значэнне, самую істотную ролю у чым-небудзь.
Чакаць з мора пагоды. Заставацца ў пасіўным, вымушаным, няпэўна-доўгім чаканні каго ці чаго-небудзь.
ГОРАЧА, ХОЛАДНА, СПЯКОТНА
Астудзіць гарачую галаву. Угаманіць, суцішыць каго-небудзь залішне нястрыманага, запальчывага, неразважлівага.
Гарачая галава. Хто-небудзь залішне паспешны, неразважлівы, нястрыманы.
З халадком. Не спяшаючыся, без руплівасці рабіць што-небудзь.
Кідае ў халодны пот. Непрыязныя, варожыя адносіны паміж кім-небудзь.
На гарачым (злавіць). Пры яўных доказах, у момант учынення чаго-небудзь заганнага.
Небу горача было. Мацней, актыўней, лепш і быць не магло. Пра самую высокую ступень інтенсіўнасці чаго-небудзь.
Ні горача ні халодна. Што-небудзь зусім абыякава, ніколькі не хвалюе.
Павеяла халадком. У стане абыякавасці, адчужэння.
Па гарачых слядах. Адразу ж, непасрэдна пасля якой-небудзь падзеі.
Пад гарачую руку. У стане ўсхваляванасці, раздражнення, запальчывасці.
Папасціся пад гарачую руку. У хвіліну злосці, раздражнення, у самы непрыдатны момант.
Пароць гарачку. Ужыв. пры дзейніку – дзейнічаць з залішней паспешлівасцю, раздражненнем.
Усыпаць гарачых. Сурова правучыць каго-небудзь, жорстка расправіцца з кім-небудзь.
У гарачай вадзе купаны. Вельмі завальчывы, нястрыманы, занадта гарачы.
Халодная вайна. Непрыязныя, варожыя адносіны паміж кім-небудзь.
Як на гарачым вуголлі. У стане крайнягя хвалявання, неспакою, трывогі.
Як уюн на гарачай патэльні. Бесперастанку і не знаходзячы выйсця з цяжкіх абставін.
Як халодны самавар. Вельмі моцна.
КРАІНА ЛІТАРАТУРЫ
Табліца мастацкіх фільмаў,
тэлеспектакляў і спектакляў,
знятых паводле твораў беларускіх пісьменнікаў:
Клас | Аўтар і назва мастацкага твора | Краіна, год стварэння і рэжысёр | Аб’ём часу | Наяўнасць на дыску |
5 | Міхась Лынькоў. Аповесць “Міколка-паравоз” | СССР, 1956, рэжысёр Леў Голуб | 94 хвіліны | VHS (хатняя відэасістэма) |
Джозэф Рэдзьярд Кіплінг. “Маўглі” | СССР, “Саюзмультфільм”, мультфільм, 1967-1973, рэжысёр Раман Давыдаў | 100 хвілін | DVD (лічбавы відэадыск) | |
Рудольф Эрых Распэ. “Прыгоды барона Мюнхаўзена” | СССР, мультфільм “Прыгоды Мюнхаўзена”, 1973, рэжысёры Натан Лернер і Анатоль Солін | DVD | ||
6 | Джон Фінемар. “Сказ пра Робіна Гуда” | Вялікабрытанія і ЗША, фільм “Робін Гуд”, 2010, рэжысёр. Рыдлі Скот; фільм-казка “Прыгоды Робін Гуда”, 1938; мультфільм “Робін Гуд”, 1973 | 140 97 79 | DVD DVDRip (копія з DVD) |
7 | Янка Маўр. “Палескія рабінзоны” | Савецкая Беларусь, 1934, рэжысёры Іосіф Бахар і Леанід Малчанаў | 43 хвіл. | DVD |
Васіль Быкаў. “Альпійская балада” | СССР, фільм, 1965, рэжысёр Барыс Сцяпанаў | 87 хвіл. | DVD | |
Жуль Верн. “Таямнічы востраў” | ЗША, фільм, 2005, рэжысёр Расэл Майкэй | 172 | DVD | |
Джэк Лондан. “Белы клык” | ЗША, фільм, 1990, рэжысёр Рэндал Клайзер | 107 | DVD | |
8 | Аляксей Дудараў.П’еса “Вечар” | СССР, фільм “Восеньскія сны”, 1987, рэжысёр Ігар Дабралюбаў | 82 хвіл. | DVD |
Васіль Быкаў. Аповесць ” Жураўліны крык” | СССР, тэлефільм “Доўгія вёрсты вайны”. 1-я серыя. 1975, рэжысёр Аляксандр Карпаў | 75 хвіл. | DVD | |
Янка Купала. П’еса “Паўлінка” | СССР, фільм “Паўлінка”,1952, рэжысёр Аляксандр Зархі; фільм “Пасля кірмашу”, 1972, рэжысер Юрый Цвяткоў | 74 хвіл. | DVD | |
Рафаэла Джаваньёлі. “Спартак” | ЗША, фільм, 2004, рэжысёр Роберт Дорнхельм | 305 | DVD | |
Аляксандр Дзюма. “Тры мушкецёры” | ЗША, фільм, 1993, рэжысёр Стывен Херэк | 105 | DVD | |
Уладзімір Караткевіч. “Лісце каштанаў” | СССР, 1981, рэжысёр Уладзімір Забэла | 91 хвіл. | У архівах Беларускага тэлебачання | |
9 | Францыск Скарына | СССР, фільм “Я, Францыск Скарына…”, 1969, рэжысёр Барыс Сцяпанаў | 96 хвіл. | DVD |
Ян Баршчэўскі. “Шляхціч Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях” | Рэспубліка Беларусь, “Беларусьфільм”, фільм “Шляхціч Завальня” (па матывах твораў Яна Баршчэўскага),1994, Рэжысёр Віктар Тураў | 87 хвіл. | DVD | |
Янка Купала. П’еса “Раскіданае гняздо” | СССР, фільм, 1981, рэжысёр Барыс Луцэнка | 74 хвіл. | DVD | |
10 | Кандрат Крапіва. Камедыя “Хто смяецца апошнім” | СССР, фільм, 1954, рэжысёр Уладзімір Корш-Саблін | 94 хвіл. | DVD і VHS |
Андрэй Мрый. Раман “Запіскі Самсона Самасуя” | Савецкая Беларусь, фільм, “Пратарачка жыцця, або Запіскі Самсона Самасуя”, 1990, | 131 хвіл. | AVC (відэасістэма) | |
Іван Мележ. Раман “Людзі на балоце” | СССР, фільм, 1981, рэжысёр Віктар Тураў | 148 хвіл. | DVD | |
Раман “Подых навальніц” | СССР, фільм, 1982, рэжысёр Віктар Тураў | 136 хвіл. | DVD | |
Уладзімір Караткевіч. Аповесць “Дзікае паляванне караля Стаха” | СССР, фільм, 1979, рэжысёр Валерый Рубінчык | 105 хвіл. | DVD | |
Аповесць “Ладдзя Роспачы” | “Беларусьфільм”, 1987, рэжысёр Алег Белавусаў | 17 хвіл. | DVD | |
Андрэй Макаёнак. “Зацюканы апостал”, “Пагарэльцы” | Спектакль “Зацюканы апостал” рэжысёр Барыс Луцэнка. Спектакль “Пагарэльцы”, рэжысёр Валеры Раеўскі | У архівах БТ | ||
11 | Іван Шамякін. Аповесць ” Гандлярка i паэт” | СССР, “Масфільм”, 1978, рэжысёр Сяргей Самсонаў | 93 | VHS |
Васіль Быкаў. Аповесць “Сотнікаў” | СССР, фільм “Узыходжанне”, 1976, чорна-белы, рэжысёр Ларыса Шапіцька | 105 | VHS, DVD | |
Аповесць “Знак бяды” | “Беларусьфільм”, фільм, 1986, рэжысёр Міхаіл Пташук | 151 | DVD | |
Эрнэст Хемінгуэй. Аповесць “Стары і мора” | ЗША, фільм, 1990, рэжысёр Джад Тэйлар РФ, мультфільм, рэжысёр Аляксандр Пятроў. | 93 21 | DVD | |
Аляксей Дудараў. “Князь Вітаўт”, “Чорная панна Нясвіжа” і інш. | Спектакль “Князь Вітаўт”, рэжысёры Валеры Раеўскі, Барыс Герлаван; Спектакль “Чорная панна Нясвіжа”, рэжысёры Валеры Раеўскі, Барыс Герлаван | 92 100 | У архівах БТ |
ПАСЛУХАЕМ МУДРЫХ
Р. АКУТАГАВА
Чалавечае жыццё падобна да каробкі запалак. Адносіцца да яе сур’ёзна – смешна. Адносіцца несур’ёзна – небяспечна.
Г. АЛЯКСАНДРАЎ
Самыя лепшыя думкі прыходзяць тады, калі няма ні алоўка, ні паперы.
М. ВЭЛЕР
Хто жадае працаваць, шукае магчымасць, хто не жадае – прычыны.
КАНФУЦЫЙ
Ведаць, што трэба зрабіць, і не рабіць – гэта ніжэйшая трусасць.
Т. КАРЛЭЙЛ
Маё багацце складаецца з таго, што я раблю, а не з таго, што маю.
М. Л. КІНГ
Мы навучыліся лётаць як птушкі і плаваць як рыбы, але нам яшчэ неабходна вучыцца проста хадзіць па зямлі як браты.
СЕНЕКА
Зрабі першы крок, і ты зразумееш, што не ўсё так жудасна.
Э. ХЭМІНГУЭЙ
Чалавеку партэбна два гады, каб навучыцца размаўляць, і пяцьдзесят, каб навучыцца маўчаць.
Беларускія пісьменнікі-юбіляры
Беларускія пісьменнікі-юбіляры 2024 (Источник: Библиотека-филиал № 9 имени Я. Купалы)
Беларускія пісьменнікі-юбіляры 2024 года .pdf (664 КБ)
СПІС ЛІТАРАТУРЫ ДЛЯ ЧЫТАННЯ
Спіс твораў для дадатковага чытання для вучняў 1-4 класаў .docx (20 КБ)
СПІС ЛІТАРАТУРЫ 5-11 класы спампаваць
Спасылкі на тэксты мастацкіх твораў, уключаных у вучэбную праграму па беларускай літаратуры 10 класа (базавы ўзровень) .docx (22.37 КБ)
ЧЫТАЙ ПА-БЕЛАРУСКУ
ГЛЯДЗЕЦЬ
(Источник: Библиотека-филиал № 9 имени Я. Купалы)
БЕЛАРУСКАЯ ПАЛІЧКА
ГЛЯДЗЕЦЬ
(Источник: Библиотека-филиал № 9 имени Я. Купалы)
ЗАГАДКАВЫ СВЕТ БЕЛАРУСАЎ
Назвы месяцаў Прыказкі і прымаўкі ТОП-10 незвычайных помнікаў Народныя прыкметы і павер’іКАЛЯНДАР
МІЖНАРОДНЫХ СВЯТ І
ЗНАМЯНАЛЬНЫХ ДАТ
Каляндар юбілейных дат
кастрычнік: | 90-годдзе з дня нараджэння Івана Пташнікава 85-годдзе з дня нараджэння Мікалая Чаргінца |
лістапад: | 140-годдзе з дня нараджэння Якуба Коласа 135-годдзе з дня нараджэння Цішкі Гартнага |
снежань: | 100-годдзе з дня нараджэння Алены Васілевіч 75-годдзе з дня нараджэння Алеся Разанава |
студзень: | 75-годдзе з дня нараджэння Навума Гальпяровіча |
люты: | 130-годдзе з дня нараджэння Максіма Гарэцкага 215-годдзе з дня нараджэння Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча |
сакавік: | 105-годдзе з дня нараджэння Алеся Бачылы 75-годдзе з дня нараджэння Генадзя Пашкова 70-годдзе з дня нараджэння Уладзіміра Бутрамеева |
красавік: | 80-годдзе з дня нараджэння Мар’яна Дуксы |
май: | 140-годдзе з дня нараджэння Янкі Маўра 85-годдзе з дня нараджэння Уладзіміра Карызны |
Каляндар міжнародных і дзяржаўных свят
4 верасня | – | Дзень беларускага пісьменства |
21 лютага | – | Міжнародны дзень роднай мовы |
3 сакавіка | – | Сусветны дзень пісьменніка |
21 сакавіка | – | Сусветны дзень паэзіі |
27 сакавіка | – | Сусветны дзень тэатра |
2 красавіка | – | Міжнародны дзень дзіцячай кнігі |
15 красавіка | – | Міжнародны дзень культуры |
18 мая | Сусветны дзень музеяў | |
25 мая | Дзень філолага |
У ДАПАМОГУ НАВУЧЭНЦАМ
- Памятка “Як пісаць водгук” .doc (27 КБ)
- Апорная схема водгуку на паэтычны твор .doc (24 КБ)
- Недахопы ў водгуках вучняў .doc (26.5 КБ)
- План разбору лірычнага твора .doc (30 КБ)
- Прыкладны план характарыстыкі мастацкага вобраза-персанажа .doc (27.5 КБ)
- Спіс літаратуры па напісанні водгука .doc (23 КБ)
- Схема аналізу літаратурна-мастацкага твора .doc (26 КБ)
- Схема вывучэння жыцця і творчасці пісьменніка .doc (39 КБ)
- Як пісаць сачыненне .doc (25 КБ)
Інтэрнэт-бібліятэка: газеты, часопісы і кнігі
Нацыянальная бібліятэка – http://nlb.by | |
Часопіс “Роднае слова” – www.rs.unibel.by | |
Дзіцячы часопіс “Вясёлка” – www.veselka.by | |
Часопіс “Дзеяслоў” – http://dziejaslou.by/ | |
Інтэлектуальны часопіс для моладзі – www.arche.by | |
Беларуская інтэрнэт-бібліятэка – https://kamunikat.org/ | |
Беларуская палічка. Беларуская электронная бібліятэка – http://knihi.com | |
Новыя кнігі пра Беларусь – www.belkniga.by | |
Беларускія слоўнікі і энцыклапедыі – http://slounik.org |
АРГАНІЗАЦЫЯ АДУКАЦЫЙНАГА ПРАЦЭСУ
Рэкамендацыі па выкарыстанні ў адукацыйным працэсе вучэбнага дапаможніка “Беларуская мова” для 5 класа .pdf (977.7 КБ)
Ацэнка вынікаў вучэбнай дзейнасці вучняў па вучэбным прадмеце «Беларуская літаратура» .doc (82 КБ)
Адміністратыўна-нарматыўныя сайты сістэмы адукацыі Рэспублікі Беларусь
Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь | http://edu.gov.by |
НМУ «Нацыянальны інстытут адукацыі” Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь | www.adu.by |
Галоўны інфармацыйна-аналітычны цэнтр Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь | www.giac.unibel.by |
ДУА “Акадэміі паслядыпломнай адукацыі” | www.academy.edu.by |
Рэспубліканскі інстытут кантролю ведаў | www.rikc.by |
ДУА “Гомельскі абласны інстытут развіцця адукацыі” | http://iro.gomel.by |
ДУА “Гродзенскі абласны інстытут развіцця адукацыі” | http://groiro.by |
ДУА “Магілёўскі абласны інстытут развіцця адукацыі” | www.mogileviro.by |
ДУА “Мінскі гарадскі інстытут развіцця адукацыі” і інш. | http://mgiro.minsk.edu.by |
Метыдычныя парталы
Грамадскі сайт пра тэндэнцыі адукацыі ў свеце, новыя педагагічныя тэхналогіі і метады выкладання | www.nastaunik.info |
Прэзентацыі па мове і літаратуры. Урокі | http://uchitelu.net |
Урокаў няма | http://uroki.net |
Класны кіраўнік. Урокі па беларускай мове і літаратуры, распрацоўкі пазакласных мерапрыемстваў | http://klass.by |
Педагагічны сайт Міколы Жуковіча “Каб харашэць душой” | http://zhukovich4.narod.ru |
Сайт настаўніка беларускай мовы і літаратуры Ганны Квасюк | http://belkabinet.by |
Сайт настаўніка беларускай мовы і літаратуры Алены Мігаль | http://migalayte.ucoz.ru |
Добры настаўнік | http://dobri-nastavnik.ru |
Блог для настаўнікаў школ: канспекты, урокі, сцэнарыі святаў і інш. | http://u-roki.blogspot.com |