7 ПРАВІЛАЎ ДОБРАЙ ПАМЯЦІ
- Кожны дзень на працягу 30 секунд неабходна адначасова пераводзіць зрок з боку ў бок. Гэтае практыкаванне ўзмацняе каардынацыю абодвух паўшар’яў мозга і садзейнічае актывізацыі яго зонаў, адказных за памяць.
- Гуляйце ў шахматы, разгадвайце крыжаванкі, рэбусы.
- Вучыце вершы. Напрыклад, можна паставіць сабе задачу: кожны дзень вывучваць па раздзеле з «Новай зямлі» і дэкламаваць іх, паступова павялічваючы памер вывучанага.
- Калі вам трэба запомніць доўгі рад літараў або лічбаў, разбіце гэты рад на групы па 3-4 пазіцыі, напрыклад 222 771 88 06. Кароткія групы запомніць лягчэй.
- Па магчымасці не карыстайцеся калькулятарам там, дзе можна зрабіць нескладаныя вылічэнні ў галаве.
- Зубрыце. Гэта насамрэч цудоўны спосаб запомніць і ўтрымаць у памяці вялізныя аб’ёмы інфармацыі. Тэарэма або параграф падручніка, якія вы добра вызубрылі і адказалі ў 6 класе, захаваліся ў памяці ў нязменным выглядзе і могуць быць вамі адноўленыя праз 30-40 гадоў.
- Добры спосаб лепш і хутчэй запомніць што-небудзь — гэта паспрабаваць растлумачыць іншаму чалавеку тое, што трэба зразумець і запомніць вам.