Янка Маўр – 140 гадоў з дня нараджэння

Сапраўднае імя Янкі Маўра – Іван Міхайлавіч Фёдараў. Нарадзіўся Іван Міхайлавіч Фёдараў 11 мая 1883 г.

Пра Янку Маўра гавораць: “Бацька беларускай дзіцячай літаратуры. Капітан дзіцячых падарожжаў. Чалавек з крылатай фантазіяй. Беларускі Жуль Верн і Міклуха-Маклай у адной асобе”.

Дзеянне большасці яго твораў разгортваецца ў далёкіх краінах: Інданезіі, Кітаі, на Новай Гвінеі і Цэйлоне… Так дакладна, з такім веданнем справы апісваў ён прыроду, жывёльны і раслінны свет, знешні выгляд, звычкі, лад жыцця мясцовых жыхароў. Між тым,  пісаў ён у Беларусі і зусім не бываў у тых мясцінах, пра якія так цікава расказваў. А быў ён настаўнікам гісторыі і геаграфіі…Мы вас зацікавілі? Прыходзьце ў школьную бібліятэку, тут разгорнута выстава  «Янка Маўр – 140 гадоў з дня нараджэння: Капітан нашых першых падарожжаў», прысвечаная юбілею пісьменніка.

У школьнай бібліятэцы Вы зможаце знайсці наступныя творы Янкі Маўра:

  1. Мавр, Я. В стране райской птицы: повесть. Амок: роман: для ст. шк. возраста / Янка Мавр. – Минск: Юнацтва, 1990. – 367 с.: ил. – (Б – ка приключений и фантастики).
  2. Маўр, Я. Аповесці, апавяданні / Янка Маўр. – Мінск: Маст. літ., 2010. – 351с. – (Школьная бібліятэка).
  3. Маўр, Я. Багіра / Янка Маўр // Чарадзейнае слова: зборнік твораў для пазакласнага чытання ў 3 – м класе. – Мінск: Беларусь, 2016. – с. 132 – 141. – (Школьная бібліятэка).
  4. Маўр, Я. Палескія рабінзоны: аповесці: для сярэд. і ст. шк. узросту /Янка Маўр. – Мінск: Юнацтва, 1991. – 432 с.:іл. – (Б – ка прыгод і фантастыкі).
  5.  Маўр, Я. Слёзы Тубі / Янка Маўр // Вытокі: хрэстаматыя для пазакласнага чытання ў 6 – м класе. – Мінск: Ураджай, 1999. – с. 272 – 277. – (Школьная бібліятэка).
  6. Маўр, Я. У краіне райскай птушкі: аповесць / Янка Маўр // Сцяжынка: вершы, казкі, загадкі, аповесці і апавяданні: хрэстаматыя для пазакласнага чытання ў 5 класе. – Мінск: Юнацтва, 1999. – с.384 – 523. – (Школьная бібліятэка).
  7. Маўр, Я. Чалавек ідзе: аповесці : для сярэд. і ст. шк. узросту / Янка Маўр. – Мінск: Юнацтва, 1991. – 432 с.: іл. – (Б – ка прыгод і фантастыкі).
  8. Маўр, Я. Шчасце / Янка Маўр // Чарадзейнае слова: зборнік твораў для пазакласнага чытання ў 3 – м класе. – Мінск: Беларусь, 2016. – с. 207 – 209. – (Школьная бібліятэка).