Дзень славянскага пісьменства і культуры

24 мая ўсе славянскія народы, якія карыстаюцца кірылічным алфавітам, адзначаюць Дзень славянскага пісьменства. У Беларусі ён святкуецца з 1986 года і называецца Дзень славянскага пісьменства і культуры. Дата 24 мая выбрана не выпадкова – у гэты дзень праваслаўная царква ўшаноўвае памяць роўнаапостальных Мяфодзія і Кірылы, асветнікаў і прапаведнікаў хрысціянства. З цягам часу Кірыла і Мяфодзій фактычна сталі стваральнікамі літаратурнай мовы, зразумелай тады для ўсіх славян.

У школьнай бібліятэцы разгорнута выстава “Дзень славянскага пісьменства і культуры: Гісторыя роднага слова. Ад Кірілы і Мяфодзія да нашых дзён”. Запрашаем усіх жадаючых наведаць бібліятэку.