Ганарымся перамогай
Наша краіна 2-3 верасня ўрачыста адзначыла Дзень беларускага пісьменства. XXX юбілейны форум сёлета прыняў Гарадок. Госці свята пазнаёміліся з вядомымі сучаснымі літаратурнымі дзеячамі, падтрымалі выступленні юных чытальнікаў, якія сталі фіналістамі рэспубліканскага конкурсу «Жывая класіка», наведалі розныя інтэрактыўныя пляцоўкі, у тым ліку маладзёжныя, выставы, прэзентацыі кніг і праектаў, «Фестываль кнігі і прэсы», кінапаказы.
У рамках Дня беларускага пісьменства адбылося ўзнагароджанне пераможцаў конкурсу сярод творчай моладзі «Залатое пяро «Белай Русі- 2023», што правеў старшыня грамадскага аб’яднання «Белая Русь» Алег Раманаў. Ён адзначыў, што конкурс пашырае свае межы і колькасць удзельнікаў, садзейнічае раскрыццю творчага патэнцыялу моладзі. Пераможцы конкурса «Залатое пяро» расказвалі ў сваіх работах сямейныя гісторыі пра с родных і блізкіх, якія стваральнай працай унеслі вясомы ўклад ў развіццё Беларусі і ва ўмацаванне міру. Душэўныя гісторыі пра працоўныя подвігі, што перадаюцца з пакалення ў пакаленне ў вузкім сямейным коле стануць цяпер вядомыя шырокаму колу чытачоў.
Вучань 9 “Б” класа нашай школы Камароў Мацвей стаў удзельнікам свята і атрымаў дыплом 3 ступені за эсэ “Айчыне ў дар дастануцца”. Мацвей шчыра і сардэчна расказаў пра свайго дзеда, Базыля Камарова, выдатнага чалавека і мастака, які з’яўляецца для ўнука не проста родным і блізкім чалавекам, але і ўзорам ва ўсіх жыццёвых абставінах. Віншуем Мацвея, ганарымся ім і жадаем плёну, натхнення і новых перамог.
Настаўнік бел.мовы і літ. Алёхна І.М.
Видео: Татьяна Подлипская