XIV Рэспубліканскі фестываль нацыянальных культур

У рамках правядзення дня горада Мінска 9 верасня  ў Верхнім горадзе на галоўнай сцэне каля ратушы адбылося ўрачыстае адкрыццё XIV Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур, які сёлета прайшоў пад эгідай Года міру і стварэння.

«Фестываль нацыянальных культур — гэта велізарнае, маштабнае, цікавае і ўнікальнае мерапрыемства. У адкрыцці фестывалю ў гэтым годзе была прадстаўлена культура 24 нацыянальнасцей. Гледачы ўбачылі дзве выставы:  нацыянальных дыяспар і Беларускага саюза майстроў народнай творчасці. Таксама ў рамках фестывалю прайшла вялікая канцэртная праграма.

У складзе дэлегацыі Магілёўскай вобласці мінскі фестываль наведала вучаніца 9 “Б” класа Крывашэева Софія. Яна разам са старэйшымі таварышамі, спевакамі, стала актыўнай удзельніцай канцэртнай праграмы. Удзел у такім значным мерапрыемстве стаў для Софіі важнай падзеяй у жыцці, дапамог яшчэ раз зразумець, што ў нашай краіне прадстаўнікі ўсіх нацыянальнасцей маюць права захоўваць сваю мову, культуру і традыцыі, нацыянальную творчасць.

Фестываль нацыянальных культур мае вялікае значэнне для захавання міжнацыянальнай згоды і сацыяльнай стабільнасці ў Беларусі.

Настаўнік бел.мовы і літ. Алёхна І.М.