… Быць патрыётам сваёй краіны
17 верасня наша краіна адзначыла свята – Дзень народнага адзінства. Свята прымеркавана да пачатку вызваленчага паходу Чырвонай Арміі ў Заходнюю Беларусь у 1939 годзе, у выніку якога беларускі народ зноў уз’яднаўся.
А 18 верасня у кінатэатры “Радзіма” адбыўся прэм’ерны паказ мастацкага фільма “На другім беразе”, знятага ў лепшых традыцыях беларускага кіно. Героі карціны змагаюцца за права быць беларусамі, гаварыць на сваёй роднай мове, берагчы сваю культуру.
Карціну глядзела разам з дзевяцікласнікамі. Фільм спадабаўся і мне, і навучэнцам. Чаму? Па-першае, ён ўзнімае падзеі аднаго з важных гістарычных перыядаў у жыцці нашай краіны. На прыкладзе адной беларускай сям’і зразумела і даступна паказана гісторыя ўсяго беларускага народа ў гады знаходжання заходняй часткі нашай краіны ў складзе Польшчы.
Па-другое, усё жыццёва, даступна, эмацыянальна; кожны зможа зрабіць свае вывады. Па-трэцяе, у сцэнах фільма перададзены побыт і жыццё беларусаў таго часу. І гэта адзначылі ўсе гледачы.
Карціна гістарычная, але надзвычай актуальная для сённяшняга часу. У мастацкім фільме дадзены адказы на розныя пытані, асабліва на актуальнае ва ўсе часы пытанне: “Што значыць быць патрыётам сваёй краіны?“
Пасля прагляду спрачаліся, абсуджалі, выказвалі меркаванні. Абыякавым фільм не не пакінуў нікога, гэта дакладна.
Настаўнік бел. мовы і літ. Алёхна І.М.