Творчасць Эдзі Агняцвет бы тая Жураўліная крыніца, пакаштаваўшы з якой вады, набіраешся моцы і сілы.
Алесь Марціновіч
Сапраўднае прозвішча Эдзі Агняцвет — Эдзі Сямёнаўна Каган. Нарадзілася яна 11 кастрычніка 1913 г. у Мінску.
Эдзі Сямёнаўна — адна са старэйшын беларускай дзіцячай літаратуры. У 1986 г. была ўзнагароджана Міжнародным ганаровым дыпломам імя Х.-К. Андэрсена за кнігу вершаў і перакладаў «На двары алімпіяда».
Эдзі Агняцвет вядома далёка за межамі Беларусі. Яе кнігі напісаны з любоўю і дабром да сваіх чытачоў. На старонках яе кніг многа сонца, многа святла, многа дабрыні і бесклапотнага дзіцячага смеху і жартаў.
У школьнай бібліятэцы арганізавана кніжная выстава “ Эдзі Агняцвет – 110 гадоў з дня нараджэння: Пад сінім небасхілам”. Для вучняў пачатковых класаў адбылася гутарка ля выставы. Дзеці прачыталі вершы “Ледзянцы” і “Слова пра маці”.