Кніга – спадарожнік чалавека ў жыцці. Яна дапамагае пазнаць усе таямніцы свету, вучыць дабрыні і спагадзе, выхоўвае пачуццё любові да Радзімы і да бліжняга, акрыляе на здзяйсненне мар.
26 студзеня сярод вучняў 8 класаў была праведзена абарона праектаў любімай кнігі “Ты не адзін, калі ёсць кніга”. У сваіх відэароліках вучні знаёмілі нас з назвамі сваіх любімых кніг, давалі параду адзін аднаму.
“Любіце кнігу, бо яна крыніца мудрасці, ведаў і навукі, лекі для душы”, – такі запавет пакінуў нам першадрукар, асветнік-гуманіст Францыск Скарына.
Настаўнік беларускай мовы і літаратуры
Цельпухоўская Ірына Уладзіміраўна