З нагоды свята Міжнароднага дня роднай мовы ў ДУА “Сярэдняя школа № 21 г. Магілёва” адбылося шэраг мерапрыемстваў, аб’яднаных адзінай мэтай – захаваць і папулярызаваць беларускую мову сярод дзяцей, моладзі настаўнікаў нашай школы.
Усе мерапрыемствы былі накіраваны на раскрыццё прыгажосці беларускага слова, багацця і разнастайнасці моўных сродкаў, выхаванне жадання карыстацца беларускай мовай.
Першы дзень, 21 лютага, пачаўся флэшмобам “Конкурс слоганаў “Гучы, родная мова”, ініцыятарам якога выступілі вучні 11 “В” класа. Яны прапаноўвалі навучэнцам скласці слоган на беларускай мове. Не толькі школьнікаў, але і настаўнікаў захапіў гэты конкурс, у якім вызначыліся наступныя пераможцы: Собалева Паліна 4”Д” клас “Шчасце для нашай Радзімы”, Сойкіна Паліна 11”В” клас: “Той, хто кахае, бессмяротны”; настаўнік хіміі Талстых Ірына Пятроўна: “ Я – гэта мая мова!”, настаўнік дапрызыўнай ваеннай падрыхтоўкі Качаеў Аляксандр Адамавіч ”Я мужык-беларус..”.
Рабяты падтрымлівалі размову на беларускай мове. Гэта было складана, але важна і патрэбна – гэта мова нашых продкаў. Пакуль гучыць наша родная беларуская мова, то жывы і мы як нацыя, як народ.
Прыгожая песні беларускіх выканаўцаў на першым паверсе школы дадалі святочны настрой, радасць і гордасць за нашу Беларусь.
Настаўнік беларускай мовы і літаратуры
Адзіянава І.А.