Яна непаўторная, мілагучная, родная!

Непаўторная, мілагучная, родная!

У свеце шмат цудоўных моў. Але наша, беларуская, найпрыгажэйшая. Яна непаўторная, мілагучная, родная!

Пад такім дэвізам сёння ў нашай школе прайшло свята — Міжнародны дзень роднай мовы. Навучэнцы старэйшых класаў падрыхтавалі цікавае інтэрв’ю для вучняў і настаўнікаў. Было шмат пытанняў, загадак, трэба было перакладаць з рускай мовы на беларускую. А тыя, хто адказвалі правільна і крэатыўна, атрымалі прыз – смачную цукерку.

Цікава, урачыста, весела прайшло мерапрыемства. З Днём роднай мовы!

Настаўнік бел мовы і літаратуры Алёхна І.М.