100 гадоў з дня нараджэння Артура Вольскага «Прапануе вам дзядзька Артур». Нарадзіўся 23 верасня 1924 г. у горадзе Дзяржынску. З дзяцінства любіў маляваць, а яшчэ чытаць. Яго бацька — вядомы беларускі пісьменнік Віталь Вольскі — перадаў сыну любоў да літаратуры. Вершы хлопчык пачаў пісаць яшчэ ў школе. Першы твор быў надрукаваны, калі Артур вучыўся ў пятым класе. У сваіх творах Артур Вітальевіч распавядае пра родную зямлю, прыроду беларускага краю і чалавечую дабрыню, пра сяброўскія адносіны і нялёгкую працу людзей розных прафесій.