Библио-кросс «Міжнародны дзень роднай мовы: Роднай мовы пералівы»

С 17 по 21 февраля. Библио-кросс «Міжнародны дзень роднай мовы: Роднай мовы пералівы».
Дарагі дружа, як ты зразумеў, ад кожнага беларуса залежыць, ці не будзе пагражаць нашай роднай беларускай мове знікненне, ці не стане яна мёртвай мовай.
Каб гэтага не адбылося, трэба любіць і шанаваць мову нашых продкаў. Трэба клапаціцца аб тым, каб жывая прыгожая беларуская мова штодня гучала з нашых вуснаў, каб мы не засмечвалі яе без патрэбы запазычаннямі, каб руплівая цікавасць да скарбаў і таямніц роднай мовы не пакідала нас напрацягу ўсяго жыцця. А ўсяго толькі і трэба — пачаць з сябе!