Са святам, родная мова!

Сёння з самага ранку ў школе шумна і весела. Святкуем Дзень нашай роднай мовы, беларускай. З гэтай нагоды вучні 10 “А” класа ў фае арганізавалі конкурсы і віктарыны як для школьнікаў, так і для настаўнікаў.
Малодшыя школьнікі аж у чаргу выстраіліся, каб перакласці слова на беларускую мову і атрымаць у якасці прыза смачную цукерку. Шмат пажаданняў беларускай мове было сказана супрацоўнікамі школы. У адрас мовы гучалі самыя добрыя і шчырыя словы.

Сярод вучняў 3-4 класаў правялі эстафету “Загадкі па-беларуску”.

Чыталі вершы беларускіх паэтаў, гучалі сучасныя беларускія песні. Адным словам, свята атрымалася.