Кніга запрашае чытача ў захапляючае падарожжа…

С 3 по 7 марта 2025г. — библио-кросс к Всемирному дню писателя по книгам Вячеслава Стома «У нерушы дзікай прыроды». https://schoolbibl21mogilev.blogspot.com/2024/07/blog-post.html
«Чалавек разумее лес, і лес разумее яго — напоіць сокам і схавае ад дажджу, дасць адпачыць, калі стаміўся, у прыхалодзе дрэў, а трэба, дык і накорміць ляснымі дарамі-ласункамі». Вячаслаў Стома Сакавік — час абуджэння прыроды. З дня ў дзень сонца грэе цяплей. Пад яго ласкавымі ўсюдыіснымі промнямі пачынае раставаць снег. Спачатку толькі з паўднёвага боку крутых схілаў, на берагах рэк, ля гаспадарчых пабудоў. Ноччу яшчэ падмарожвае — зіма не асабліва хоча здавацца, без бою саступаць свае пазіцыі. Расталая вада, што сцякае са стрэх, ненадоўга застывае ў доўгія гірлянды ледзякоў. А толькі прыгрэе ранішняе сонца, як яны на вачах змяншаюцца ў памерах, «плачуць» частымі буйнымі слязамі — пачынаецца капеж….