Встреча с интересными людьми

22.01.2020

У нас у гасцях Таццяна Матафонава і паэт Міхась Скобла

Ці ведаюць зараз вучні беларускую мову, ці цікавяцца гісторыяй, навінкамі беларускай літаратуры? На гэтае пытанне адназначна адказаць складана, але, судзячы па тым, што 28 студзеня 2020 года актавая зала сярэдняй школы №21 нагадвала вулей, можна. У гэты дзень вучні 10-11 класаў з радасцю і задавальненнем чакалі гасцей: паэтычна-спеўны дуэт у складзе салісткі Белдзяржфілармоніі Таццяны Матафонавай і паэта Міхася Скоблы.

Гучанне беларускіх песень ў цудоўным выкананні спявачкі Таццяны Матафонавай напоўніла залу гармоніяй. Старшакласнікі дружна падпявалі Таццяне і “Мой родны кут”, і “Люблю мой край, старонку гэту”, і “Зорку Венеру”, і “Трэба дома бываць часцей”. Таццяна Матафонава выканала песні на словы класікаў, правяла майстар-клас па беларускіх народных танцах, а таксама прэзентавала дыскі з вершамі са школьнай праграмы, аўдыякнігамі.

Міхась Скобла прачытаў вершы, прысвечаныя знакамітым айчынным пісьменнікам і паэтам: Аляксею Пысіну, Міхасю Стральцову, Пімену Панчанку. Цікавым аповедам пра новыя кнігі, пра гісторыю станаўлення беларускай дзяржаўнасці ад часоў Вітаўта і Сапегі, займальнымі гісторыямі з жыцця знакамітых класікаў беларускай літаратуры Міхась Скобла поўнасцю завалодаў увагай школьнікаў.

Міхась з’яўляецца складальнікам кнігі, якая прысвечана выдатнаму беларускаму паэту і празаіку, нашаму земляку са Слаўгарадчыны Міхасю Стральцову. Менавіта аб кнізе «Выгнаны патрыцый: кніга пра Міхася Стральцова”», а таксама пра жыццёвы шлях пісьменніка, пра знішчаную Чарнобылем малую радзіму Міхася Лявонавіча распавёў Мiхась Скобла. А напрыканцы сустрэчы прэзентаваў гэтую кнігу школе. Вучні і настаўнікі школы былі ўдзячны гасцям за жывое, трапяткое, неўміручае беларускае слова!


27.10.2019

Сустрэча з Алегам Акуліным і Леанідам Дранько-Майсюком

У пятніцу, 25 кастрычніка, у нашай школе адбылася цікавая сустрэча з вядомымі мастакамі слова нашай краіны Алегам Акуліным і Леанідам Дранько-Майсюком.

Вучні вельмі сур’ёзна рыхтаваліся да сустрэчы. Яны перачыталі вершы паэтаў, падрыхтавалі пытанні. Сустрэча прайшла ў незвычайнай форме-гутарцы, дзе вучні разам з Леанідам Дранько-Майсюком чыталі яго творы, а разам з Алегам Акуліным спявалі песні. Прыемнае ўражанне засталося ў вучняў старэйшых класаў, бо размова на сустрэчы ішла не толькі пра літаратуру, але і пра вечныя тэмы жыцця: дабрыню, каханне, шчасце. Хочацца думаць, што нашы вучні пакінулі добрыя ўспаміны пра сябе і родную школу, яе навучэнцаў. Вельмі хочацца, каб такія сустрэчы сталі традыцыйнымі ў нашай школе.


В удивительный мир тайн и загадок природы с детскими
писателями-натуралистами Трафимовым С.А. и Трафимовой Г.В.

Настоящий праздник-встреча с известными детскими писателями из города Орши членами Витебского областного отделения ОО «Союз писателей Беларуси», авторами научно-популярных книг и книжных серий, учебников и учебных пособий по предмету «Человек и мир» для учащихся 1-3 классов Галиной Владимировной и Сергеем Анатольевичем Трафимовыми состоялся в ГУО «Средняя школа № 21 г. Могилева имени П.А. Лярского».

Супруги Трафимовы много лет проработали педагогами в школе, что позволило нашим уважаемым писателям превратить обычную встречу в увлекательную беседу.

Живое общение, обаяние рассказчиков, умение заинтересовать и обыграть сюжеты книг – всё это после встречи привело к ажиотажу среди ребят в получении автографов от любимых писателей на книгах серии «Рассказы Деда Природоведа». Неоднократные лауреаты и дипломанты международных конкурсов Галина Владимировна и Сергей Анатольевич в соавторстве написали более 70 книг, почти все из которых посвящены природе.

Равнодушных после этой встречи не осталось: и малыши-первоклашки, и ребятишки 2-3-х классов с упоением слушали про храброго зайца и комарика с фонариком, узнавали почему дрожит заячий хвост, почему у большой медведицы рождаются маленькие медвежата, хорошая ли мама у кенгуру, а также множество других познавательных историй.

В искренней, теплой и дружеской атмосфере прошла эта встреча. Надеемся, что такие встречи с писателями в дальнейшем станут нашей доброй традицией.

Суворова О.А., заместитель директора по учебной работе,
Клочкова Н.Г., заведующий библиотекой
ГУО «Средняя школа №21 г. Могилёва им. П.А. Лярского»