Шляхамі малой радзімы

У Александрыйскай сярэдняй школе ёсць краязнаўчы музей, а ў музеі – некалькі стэндаў, якія прысвечаны яе вучню — Аляксандру Лукашэнку. На гэтых стэндах размешчана інфармацыя пра тое, калі наведваў Прэзідэнт школу, сустракаўся з настаўнікамі, з вучнямі, як ён гуляў у футбол. Пра ўсё гэта даведаліся вучні нашай школы, калі разглядалі фотаздымкі і слухалі экскурсавода. Потым кожны жадаючы змог пасядзець за партаю, за якой калісьці сядзеў Аляксандр Рыгоравіч. Ён прыяздже і цяпер сюды, у гэты куточак маленства, каб наталіць смагу з дзедавай крыніцы, каб прайсціся па школьных калідорах, каб адчуць смак дзяцінства. Малая радзіма для яго – святое месца. Яно цягне да сябе нябачнай, дужа моцнай ніткай.

Менавіта такі прыклад адданай любові роднаму краю адчулі дзеці, падарожнічаючы шляхамі малой радзімы. А гэта дае мажлівасць кожнаму зразумець для сябе, што значыць малая радзіма і дзе знаходзіцца тое месца, любіць яго і берагчы.

Настаўнік беларускай мовы і літаратуры
Адзіянава Ірына Алегаўна