Литературный блокнот «Владимир Короткевич: известный и неизвестный»

26.11. – Литературный блокнот «Владимир Караткевич: известный и неизвестный – 90 лет со дня рождения».

Вы можете найти следующие его произведения у нас в библиотеке:

1. Караткевіч У. Каласы пад сярпом тваім.Мн.: Ураджай.2002.

Кастусь Каліноўскі і трагічнае паўстанне 1863 года прыцягнулі ўвагу Караткевіча – празаіка. Пры ўсёй спрэчнасці аўтарскіх трактовак і палажэнняў такой шырыні ахопу вызначанай гістарычнай эпохі яшчэ не было ў беларускай прозе.

“…Гэты твор прасякнуты любоўю да радзімы, ведаю, што гэта гучыць банальна, але калі так і ёсць на самой справе? Мы назіраем за побытам простых людзей і шляхты, у першую чаргу за жыццём Алеся Загорскага. Знаёмімся з нім падчас дзядзькаванне, калі ён, будучы князь, выхоўваецца ў простай сялянскай хаце. Ці не ў гэтым галоўная прычына яго станаўлення менавіта такім чалавекам, якім ён…”

2. Караткевіч У. Ладдзя Роспачы.Мн.: Маст.літ.1997.

Кнігу класіка нашай літаратуры Уладзіміра Караткевіча склалі папулярныя аповесці “Сівая легенда”, “Ладдзя Роспачы” і “Чазенія”, якія з цікавасцю і захапленнем чытае не адно пакаленне чытачоў.

“…Люблю Уладзіміра Караткевiча больш за ўсіх іншых беларускіх пісьменнікаў: за цёплы, шчыры гумар праз тугу і слёзы; за высакародных, прыгожых целам і душою продкаў; за родную мову, якая пяе і рве сэрца; за тую казачную страчаную Беларусь, якой я ніколі не ўбачу насамрэч… Ладдзя Роспачы і Хрыстос прызямліўся ў Гародні — лепшыя творы, на мой погляд…”

3. Караткевіч У.С. На Беларусі Бог жыве…: вершы, паэмы. Маст.літ., 2008.

У кнігу лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Якуба Коласа Уладзіміра Караткевіча (1930-1984) ўвайшлі паэтычныя творы, якія даўно сталі класікай беларускай літартаурай. Яны вызначаюцца рамантычнай узнёсласцю і грамядзянскай страснасцю, нечаканай вобразнасцю і глыбінёй зместу.

“…У паганстве пісьменніку імпануе абагаўленне ўсяго космасу, створанага Богам, разуменне неацэннай каштоўнасці і хараства прыроды і чалавека. Для чалавека язычніцкай веры любы драпежнік роўны па значнасці з кожным карысным і добрым зверам. Роўнае права на існаванне і валоданне багаццямі космасу мае і чалавек, і самая маленькая казюлька. Акурат у гэтым пісьменнік бачыць станоўчае значэнне старажытнага паганства. Але падкрэслім, што У. Караткевіч не прымае на веру догмаў, нават калі яны перайшлі да нас з запаветамі продкаў. Прыкладам таго можа быць зварот пісьменніка да вершаванай трагедыі башкірскага паэта Мустая Карыма «У ноч зацьмення месяца», якую У. Караткевіч пераклаў на беларускую мову. У гэтым творы выкрываецца небяспека дагматызму, пад уздзеяннем якога рана ці позна любая, нават самая станоўчая з’ява пераўтвараецца ў тормаз, паўстае перашкодай на шляху да лепшага жыцця, да шчасця людзей…”

4. Караткевіч Ул. Хрыстос прызямліўся ў Гародні. Мн.: Ураджай.1998.

Шырока вядомы твор славутага беларускага пісьменніка – пра сярэдневякоўе, пра тыя змочныя часы, калі наш народ знаходзіўся пад прыгнётам царквы і феадалаў.

Раман «Хрыстос прызямліўся ў Гародні» Ул.Караткевіча — твор глыбока нацыянальны, бо ў аснове яго ляжыць беларуская старажытная кніжнасьць і народны фальклёр, галоўныя грамадзкія праблемы вырашаюцца з народнага пункту гледжаньня. Падзеі ў рамане адбываюцца ў сярэдзіне ХVІ стагодзьдзя. Перад пісьменьнікам стаяла нялёгкая задача: мастацкімі сродкамі перадаць атмасфэру ўжо далёкага нам часу. Характары ў рамане скрозь выдуманыя, канфлікты і іхнае разьвіцьцё — таксама, а разам з тым твор уражвае гістарычнай праўдзівасьцю, дакладнасьцю канкрэтных рэаліяў часу, аўтарскім разуменьнем заканамернасьцяў грамадзкага разьвіцьця.

5. Караткевіч, У. Чазенія. Мн.: Юнацтва.1992.

“Чазенія” – гэта аповесць аб рамантыцы далёкіх дарог, аб сусрэчах, аб моцы дружбы, кахання, вернасці. У п’есе “Званы Віцебска” раскрываюцца старонкі гісторыі беларускага народа, расказваецца пра гераічныя справы нашых продкаў, аб іх мужнасці і духоўнай прыгажосці. Апавяданне “Кніганошы” – аб падзеях мінуўшчыны беларускай прыгранічнай вёскі.