“Няхай здзяйсняюцца жаданні”

Напярэдадні Навагодніх святаў, 23 снежня, вучні 5 “А” класа прынялі ўдзел у свяце “Няхай здзяйсняюцца жаданні”. Мэтай мерапрыемства стала стварэнне атмасферы таямнічасці, загадкавасці, чарадзейнасці, развіццё камунікатыўных якасцей вучняў.

Ад усёй душы павіншавалі вучні 5 “А” класа настаўнікаў і аднакласнікаў з самым светлым і казачным святам, якое нясе прадчуванне чараўніцтва, надзею на шчаслівую будучыню, веру ў цуды і выкананне самых запаветных жаданняў. Зробленыя сваімі рукамі віншавальныя паштоўкі парадавалі настаўнікаў і вучняў арыгінальнасцю.

Няхай усім, і дарослым, і дзецям, Новы год прынясе ў дом шчасце і поспех, гармонію і любоў, радасць і дабрабыт!

Настаўнік беларускай мовы і літаратуры
Адзіянава Ірына Алегаўна