Дзень роднай мовы

21 лютага — Міжнародны дзень роднай мовы.

Гэты дзень адзначаецца ва ўсім свеце, але мы — беларусы адзначаем яго, як дзень нашай роднай беларускай мовы. Беларуская мова — адна з самых старажытных, вобразная, мілагучная, спеўная. Яна — вялікі і бясцэнны скарб нашага народа.

Цікава прайшоў гэты дзень у школьнай бібліятэцы. Вучні пачатковых класаў працавалі з лэпбукам, спецыяльна падрыхтаваным да свята. Яны чыталі вершы на роднай мове, складалі прыказкі, адгадвалі загадкі, а гульні “Апрані хлопчыка, апрані дзяўчынку” і “Збіраем садавіну і агародніну” выклікалі ў дзяцей вялікі інтарэс.