Дзень роднай мовы

21 лютага віктарына «Знаўцы беларускай мовы» запрасіла вучняў 7 Д класа праверыць свае веды ў беларускай мове. Удзел прымалі дзве каманды: «Рамонкі» і «Пралескі». Удзельнікі адказвалі на складаныя пытанні на веданне беларускай мовы і літаратуры. Віктарына складалася з пяці раздзелаў: «Часціны мовы», «Сказ», «Загадкі», «Разумнікі і Разумніцы», «Раз слаўцо, два слаўцо. Кожны раздзел складаўся з пытанняў, якія адрозніваліся сваёй складанасцю і такім чынам ацэньваліся па-рознаму:10, 20, 30, 40, 50 балаў. За кожны адказ каманда атрымлівала фішкі з адпаведнымі баламі. Уканцы журы падводзіла вынікі гульні.

Усе ўдзельнікі гульні-віктарыны ўпэўнены, што беларуская мова адна с самых мілагучных, меладычных і багатых у свеце.

Настаўнік беларускай мовы і літаратуры
Цельпухоўская Ірына Уладзіміраўна