Дабрата.
Нялёгка быць даверлівым і шчырым,
Нялёгка крыўды даўнія забыць,
Нялёгка жыць з усімі ў міры
І кожнага аднолькава любіць.
Нялёгка добрым быць, хоць нам не трэба
Ні лёгка запрацованага хлеба,
Ні танных поспехаў, ні скідак, ні ўдач,
Ні вырашаных іншымі задач,
Ні тых пахвал, што лёгка раздаюцца
Сябрамі за абедзенным сталом,
Ні плётак, што вужакамі віюцца
І патыхаюць зайздрасцю і злом.
Усё праходзіць, быццам дождж няроўны, –
І боль, і злосць, і дробная брыда,
А застаецца важны і галоўны
І самы светлы талент – дабрата.
25 верасня споўнілася 110 гадоў з дня нараджэння таленавітага беларускага паэта, празаіка, перакладчыка, публіцыста Сяргея Іванавіча Грахоўскага. У школьнай бібліятэцы наладжана кніжная выстава да юбілею пісьменніка, распрацаваны буклет, для вучняў розных класаў праходзяць гучныя чытанні.
Запрашаем усіх жадаючых завітаць у бібліятэку, азнаёміцца з матэрыяламі выставы і дакрануцца да прыгожых твораў Сяргея Грахоўскага.