Конкурс чытальнікаў

У кожнага чалавека ёсць Радзіма, і кожны любіць яе. Любіць месца, дзе нарадзіўся і жыве. Любіць родную прыроду, свой народ. Любіць сваю родную мову і песні свайго народа, казкі, танцы, кнігі … Без бацькаўшчыны і без свайго народа чалавек не можа жыць.

Як прыемна кожны дзень адкрываць для сябе таленавітасць нашага народа, бачыць прыгажосць роднага куточка, слухаць пявучую беларускую мову і адчуваць ў душы вялікі гонар за сваю Радзіму.

22 верасня вучні 6- ых класаў прымалі ўдзел у конкурсе чытальнікаў “ Табе, Беларусь, прысвячаю радкі…”. Вучні чыталі вершы, прысвечаныя роднаму краю, з цікавасцю слухалі іншых чытальнікаў, нават вучыліся ў іх уменню трымаць сябе на сцене.

Радасна, што мерапрыемства, прысвечанае роднаму краю, пакінула светлы след у дзіцячых душах.

Настаўніца беларускай мовы і літаратуры
Цельпухоўская Ірына Уладзіміраўна