Вячаслаў Адамчык

1 лістапада спаўняецца 90 гадоў з дня нараджэння Вячаслава Уладзіміравіча Адамчыка, беларускага празаіка, паэта, драматурга, перакладчыка, кінасцэнарыста. Творы Вячаслава Адамчыка перакладаліся на рускую мову, польскую, літоўскую, нямецкую, яўрэйскую, балгарскую, туркменскую і іншыя мовы.

Ён лаўрэат Літаратурнай прэміі імя І. Мележа (1980) за раман «Чужая бацькаўшчына», лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР імя Якуба Коласа (1988) за раманы «Чужая бацькаўшчына», «Год нулявы», «І скажа той, хто народзіцца…».

З нагоды юбілею пісьменніка у школьнай бібліятэцы наладжана кніжная выстава “Вячаслаў Адамчык – 90 гадоў з дня нараджэння: Нарыс творчасці”.