20 лістапада спаўняецца 75 гадоў з дня нараджэння Яўгеніі Янішчыц, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Янкі Купалы і прэміі Ленінскага камсамола Беларусі. Яна з’яўляецца таленавітай прадаўжальніцай традыцый нацыянальнай паэзіі – традыцый духоўнасці і лірызму.
У школьнай бібліятэцы наладжана кніжная выстава “Яўгенія Янішчыц – 75 гадоў з дня нараджэння: Гавары са мной па-беларуску” з нагоды юбілею паэтэсы, для наведвальнікаў праходзяць хвілінкі інфармацыі. Бліжэй пазнаёміцца з жыццём і творчасцю Я. Янішчыц можна праглядзеўшы відэафільм “Яўгенія Янішчыц” з цыклу “Знакамітыя беларусы”: