Конкурс выразнага чытання “Зімовыя забавы“

7 снежня сярод вучняў шостых класаў праводзіўся конкурс выразнага чытання “Зімовыя забавы“.

Зіма — гэта царства белай каралевы Зімы, ахоўніцы ледзяных вятроў і соннага зямнога свету. А сам снег — гэта з’ява фантастычная.  Канешне, кожны з нас бачыць у зімовай прыродзе нешта сваё, асаблівае, дарагое яму.

Пісьменнік жа – зусім іншы чалавек, мастак-жывапісец. Без фарбаў ці алоўка ён стварае словамі незвычайныя па прыгажосці пейзажы, вядзе аповед пра зіхаценне зімовага лесу ці адзінокую заснежаную ялінку, пра дзіўныя санкі-самакаты ці румяную дзяўчынку, якая бяжыць з канькамі на рэчку.

Вось пра такую розную зіму расказалі  шасцікласнікі, якія прымалі ўдзел у мерапрыемстве. Было цікава, пазнавальна і весела.

Настаўнік беларускай мовы і літаратуры
Цельпухоўская Ірына Уладзіміраўна