Андрэй Федарэнка – 60 гадоў з дня нараджэння

17 – 18 студзеня ў школьнай бібліятэцы праходзіць кніжная выстава, прысвечаная  60-годдзю з дня нараджэння Андрэя Федарэнкі.

На думку Марыі Верціхоўскай, настаўніка вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі, аўтара многіх метадычных дапаможнікаў, выдатніцы адукацыі Беларусі, Андрэй Федарэнка належыць да тых нешматлікіх пісьменнікаў, у творчасці якіх галоўным, скразным героем з’яўляецца мова. Яна – сапраўды мускул самой сутнасці твораў, галоўны інструмент, якім пісьменнік “капае рэчышча ўласнай ракі”.

Нарадзіўся Андрэй Міхайлавіч Федарэнка 17 студзеня 1964 года ў вёсцы Бярозаўка Мазырскага раёна Гомельскай вобласці.

Скончыў Мазырскі політэхнічны тэхнікум і бібліятэчны факультэт Мінскага інстытута культуры.

Працаваў на розных пасадах. Цяпер стыль — рэдактар часопіса «Дзеяслоў». Член Саюза беларускіх пісьменнікаў (СБП). Удзельнік традыцыйных шахматных турніраў СБП.

Друкуецца з 1987 года. Перакладае з беларускай мовы на рускую. Асобныя яго творы былі перакладзены на рускую, англійскую і іншыя мовы.

Запрашаем нашых чытачоў завітаць у бібліятэку і азнаёміцца з матэрыяламі выставы, а таксама прапануем паглядзець сямейны прыгодніцкі дэтэктыў “Тры талеры” зняты на кінастудыі “Беларусьфільм” па аповесці Андрэя Федарэнкі “Шчарбаты талер”.