20 лютага 2024 года вучні 3 «Д» класа наведалі мерапрыемства, прысвечанае Міжнароднаму дню роднай мовы, ў дзіцячай бібліяітэцы імя У.І.Леніна.
Дзецям была прапанавана гульня “Знатакі роднай мовы”. У ходзе гэтай гульні вучні ўспомнілі казкі беларускіх пісьменнікаў, даведаліся пра сэнс некалькіх спрадвечна беларускіх фразеалагізмаў, працягнулі знаёмства з фальклорам беларускага народа.
Як цікава было пачуць пра з’яўленне і станаўленне беларускай мовы! Але больш за ўсё вучняў уразіла колькасць розных цікавых дзіцячых кніг на сучаснай роднай мове. Менавіта кніга адкрывае новыя веды і дае магчымасць звацца знатаком роднай мовы.
Малашанка Г.І.,
настаўнік пачатковых класаў