Прайшла гульня «Мы — сябры роднай мовы»

Размаўляй па-беларуску

У 4 “В” класе Мiжнародны дзень роднай мовы прайшоў пад дэвiзам «Рускай мове дай разгрузку: размаўляй па-беларуску». На працягу дня дзецi размаўлялi па-беларуску. Была праведзена гульня-практыкум «Мы-сябры роднай мовы». Вучнi выконвалi розныя заданнi: разгадвалi рэбусы, тлумачылi фразеалагiзмы, перакладалi словы, расшыфровывалi запiс, называлi групы прадметау адным словам. Працавалi у групах. Потым усе разам склалi сінквейн са словам «мова». Усё атрымалася! Было вельмі цiкава!

Рэянтовіч С.М.,
настаўнік пачатковых класаў