У бібліятэку на свята

З нагоды Міжнароднага дня роднай мовы ў Магілёўскай абласной бібліятэцы ім. У.І.Леніна адбылося мерапрыемства, якое наведалі вучні 7 “В”, “Е” класаў. Накіравана мерапрыемства было на папулярызацыю беларускай мовы, выхаванне ў школьнікаў павагі і любові да роднага слова, цікавасці да культурных традыцый нашага народа.

Пачалося свята з размовы пра гісторыю мужчынскага і жаночага беларускага касцюма, асаблівасцей беларускага арнамента. Падчас свята вучні пашырылі свой слоўнікавы запас і праявілі творчыя здольнасці. Яны прынялі ўдзел у гульнях, дзе паказалі добрыя веды ў адказах на пытанні, разгадвалі загадкі і рэбусы.

У гэты дзень і бібліятэкары, і наведвальнікі з задавальненнем прынялі ўдзел у акцыі «Размаўляй са мной па-беларуску». Гэта дало выдатную магчымасць чуць мілагучную родную мову. Яшчэ была прадстаўлена выстава ілюстрацый і фотаздымкаў «Смак роднай мовы». Не забыліся і пра чытачоў, якія яшчэ не сталі наведвальнікамі бібліятэкі.  Ім бібліятэка прапанавала запіс у рады сваіх чытачоў.

Настаўнік беларускай мовы і літаратуры
Адзіянава Ірына Алегаўна