Як святкавалі дзень роднай мовы ў нашай школе

“Ці любіце вы цукеркі? А беларускую мову вы таксама любіце?” – з такімі словамі сустракалі раніцай вучняў нашай школы, настаўнікаў і бацькоў пяцікласнікі Вера, Стас і Юля. “Напішыце сваё любімае слова па-беларуску і атрымаеце салодкі падарунак”. Такімі інтрыгуючымі былі словы вядучых флэшмоба “Тваё любімае слова па-беларуску”.

І якія толькі словы не з’явіліся на паперы: матуля, зорачкі, васількі, Радзіма, бацькі, каханне, званочкі, цукеркі… Ды ці можна іх усе пералічыць, любімыя словы роднай мовы! І дарослыя, і дзеці з задавальненнем чыталі іх, а потым запісвалі, атрымоўваючы за гэта смачныя абаранкі або цукеркі. Весела і радасна вітала ўсіх школа! Настрой, аптымізм і натхненне на працу і на добрыя адзнакі адчулі вучні і настаўнікі ў гэты дзень, тым больш, што ён незвычайны – дзень роднай мовы.

Настаўнік беларускай мовы і літаратуры
Адзіянава Ірына Алегаўна