Літаратурная гасцёўня «Быў. Ёсць. Буду»

26 лістапада Беларусь адзначала 90-годдзе з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры Уладзіміра Караткевіча, паэта, празаіка, эсэіста, драматурга, перакладчыка, сцэнарыста, чалавека энцыклапедычных ведаў і нястомнай працавітасці. Да юбілейнай даты прымеркаваны шэраг мерапрыемстваў па ўсёй краіне.

З гэтай нагоды 26 лістапада ў сценах нашай школа прайшла літаратурная гасцёўня “Быў.Ёсць.Буду”. Спачатку вучням была паказана прэзентацыя, якая павінна была падкрэсліць, што ў кожнага свой Уладзімір Караткевіч. Вучні ўбачылі змястоўныя слайды, відэафрагменты  пра жыццё і творчасць пісьменніка, пашырылі свае ўяўленні аб непаўторным абліччы класіка зямлі беларускай.

Вучнямі быў прадстаўлены цікавы матэрыял, аформлены ў выглядзе постарнай прэзентацыі на тэму: “10 невядомых фактаў пра жыццё Уладзіміра Караткевіча”, якім яны падзяліліся са сваімі таварышамі. Асаблівую цікавасць выклікалі некалькі буктрэйлераў па творчасці У.Караткевіча, падрыхтаваныя вучнямі 8-х класаў.

Асаблівая заслуга Караткевіча – у стварэнні выдатнай гістарычнай прозы, у якой пісьменнік здолеў паказаць беларусам, што ў іх ёсць свая гісторыя. Некаторымі вучнямі быў прадстаўлены анонс фільмаў, знятых па творах Караткевіча. Хочацца спадзявацца, што вучні пераканаліся ў тым, творчасць Уладзіміра Караткевіча – выключная з’ява ў беларускай літаратуры ХХ стагоддзя. Тым, што стварыў гэты пісьменнік, магла б ганарыцца любая высокаразвітая літаратура. Тое, што ён прапаведаваў у сваёй творчасці, вызнаваў і ў сваім жыцці. Сіла яго жыццёвай энергіі зараджала людзей аптымізмам. Незвычайная эрудзіраванасць і прыродная высакароднасць заўсёды вабілі да яго. Душа пісьменніка была адкрыта для ўсіх.

Настаўнік беларускай мовы і літаратуры
Адзіянава Ірына Алегаўна