“Зялёныя сябры” чалавека”

Сямнаццатага снежня сярод вучняў 6 “Г” класа адбылася гульня “Зялёныя сябры” чалавека”. Вучні прымалі ўдзел у вельмі цікавых конкурсах: разгадвалі крыжаванкі, слухалі літаратурныя і фальклорныя песні, успаміналі беларускія загадкі.

Дзякуючы гэтаму мерапрыемсву, вучні пазнаёміліся з цікавымі звесткамі пра розныя палявыя, лугавыя, агародныя расліны. Настаўнік Бузук Ю.С. імкнулася дапамагчы школьнікам адкрыць і зразумець таямніцы жыцця раслін, а таксама старалася выхоўваць ў падлеткаў павагу і любоў да роднай беларускай прыроды, неадольнае імкненне зберагчы яе.

Вучні былі вельмі актыўнымі, яны атрымалі вялікую асалоду і задавальненне ад дадзенага мерапыемства.

Настаўнік Бузук Ю.С.